Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
17.04.2019

17 красавіка 2019 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца  карэкціроўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» у частцы рэгістрацыі таварных знакаў і знакаў абслугоўвання, якія змяшчаюць дзяржаўную сімволіку, парадку прызнання таварнага знака агульнавядомым, мер адказнасці за парушэнне заканадаўства аб таварных знаках і знаках абслугоўвання.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



 


Усе навіны