Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
17.04.2020

17 красавіка 2020 года ў офісе Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. з Пастаянным каардынатарам ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаанай Казана-Вішнявецкі з мэтай вызначэння канкрэтных сфер сумеснага супрацоўніцтва на перспектыву.

У ходзе сустрэчы бакі падкрэслілі высокі ўзровень узаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і сістэмай ААН, які неабходна нарошчваць і далей.

Савіных А.У. выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва з усімі агенцтвамі сістэмы ААН у Рэспубліцы Беларусь, якое ў цяперашні час мае дастаткова трывалую аснову. Адначасова з гэтым паведаміў, што Палата прадстаўнікоў плануе ўнесці практычны ўклад у ажыццяўленне найбуйнейшай у гісторыі ААН кампаніі па глабальным зносінам «ААН75» і правесці з гэтай мэтай у канцы чэрвеня 2020 года круглы стол на тэму «ААН у XXI стагоддзі». Да ўдзелу ў ім падчас размовы былі запрошаны Іаана Казана-Вішнявецкі і прадстаўнікі спецыялізаваных устаноў ААН, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.

У сваю чаргу, Іаана Казана-Вішнявецкі як Пастаянны каардынатар дзейнасці ўстаноў сістэмы ААН у Беларусі пацвердзіла гатоўнасць да далейшага плённага супрацоўніцтва з Парламентам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў рамках арганізацыі і правядзення сумесных мерапрыемстваў па святкаванні ў Рэспублiцы Беларусь 75-годдзя стварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Бакі таксама абмяняліся думкамі аб далейшым узаемадзеянні ў справе рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах дзейнасці, арыентаваных на нацыянальныя прыярытэты Рэспублікі Беларусь.

 


Усе навіны