Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
18.09.2020

18 верасня 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

Дэпутаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

У цяперашні час Пастаянная камісія з'яўляецца адказнай за падрыхтоўку трох праектаў законаў Рэспублікі Беларусь: «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб рэалізацыі Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй да 2020 года ад 25 снежня 2013 года», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (другое чытанне), «Аб змяненні законаў па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» (першае чытанне).

Акрамя гэтага, парламентарыі разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій, намецілі план работы да канца года.


Усе навіны