Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
19.11.2019

19 лістапада 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Разгледжаны пытанні, рэкамендаваныя пастаяннымі камісіямі Палаты прадстаўнікоў для дадатковага ўключэння ў парадак дня сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Прынята рашэнне дапоўніць парадак 20 пытаннямі:


аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх суда»х;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў сувязі з далучэннем да яго Рэспублікі Арменія»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года ў сувязі з далучэннем да яго Кыргызскай Рэспублікі»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2020 год»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне Паміж Урадам Рэспублiкі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 27 сакавіка 2000 года»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб механізме нагляду за тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза»;


аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі);

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб аплатных адпачынках (перагледжанай ў 1970 годзе) (Канвенцыі № 132)»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб бяспецы і гігіене працы на шахтах (Канвенцыі № 176)»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 9 красавіка 1994 года»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі»;


аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб будаўніцтве новага аўтадарожнага памежнага маставога аб’екта праз раку Заходні Буг на памежным аўтадарожным пераходзе Дамачава — Славацічы на беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў ад 25 красавiка 2013 года»;

аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавiка 2017 года».

Акрамя таго, парламентарыі разгледзелі пытанне аб зацвярджэнні справаздач аб службовых камандзіроўках за мяжу і іншыя.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны