Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
19.11.2020

19 лістапада 2020 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты-члены камісіі абмеркавалі ход і тэрміны падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца на разглядзе камісіі. Прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў разгледзець у першым чытанні на чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» і «Аб змяненні законаў».

На пасяджэнні таксама былі разгледжаны іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны