Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
20.11.2020

20 лістапада 2020 года пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі пры ўдзеле намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіча В.В. і дэпутацкага корпуса правялі пасяджэнне, на якім былі абмеркаваны пытанні ўдасканалення механізму спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі прапановы, якія паступілі і тычацца платы за ўдзел у дарожным руху ў выглядзе дзяржаўнай пошліны, разгледжаны розныя варыянты перыядычнасці ўнясення гэтай платы і ажыццяўлення кантролю.

Па выніках абмеркавання дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў прапанаваны падыходы адносна механізму спагнання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху на дарогах як агульнарэспубліканскага, так і гарадскога, раённага і пасялковага значэння.

У бліжэйшы час у Палаце прадстаўнікоў плануецца правядзенне круглага стала з удзелам зацікаўленых дзяржаўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў для абмеркавання гэтай праблематыкі.




 


Усе навіны