Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
20.05.2019

20 мая 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Курсевіча В.В. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Чудовіч В.І., прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» на чале з яго дырэктарам Гурэвічам В.Л., Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы галоўнага прававога і рэдакцыйнага ўпраўленняў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг рашэнняў аб рэалізацыі ўзгодненых пазіцый у тэксце законапраекта, якія спрыяюць паляпшэнню рэдакцыі дакумента, унесенага ў Палату прадстаўнікоў.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.




Усе навіны