Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
25.08.2020

25 жніўня 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь,  а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы, якія паступілі з Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, што датычацца ўдакладнення рэдакцыі норм асобных артыкулаў законапраекта.

Па выніках абмеркавання выпрацавана ўзгодненая пазіцыя па ўсіх пунктах прапаноў.

Праца над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны