Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
22.07.2019

22 ліпеня 2019 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», які прадугледжвае комплексную карэкціроўку заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.


Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца тэрмінаў унясення інфармацыі ў Дзяржаўны рэестр геаграфічных указанняў Рэспублікі Беларусь, карэкціроўкі некаторых заканадаўчых актаў у частцы прававой аховы геаграфічных указанняў і вызначэння аб’ектаў абкладання патэнтавымі пошлінамі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


 


Усе навіны