Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
22.05.2020

22 мая 2020 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Таўтын І.П. прыняў удзел у анлайн-семінары Парламенцкай асамблеі АБСЕ на тэму «COVID-19: паваротны момант у галіне аховы навакольнага асяроддзя?» у фармаце відэаканферэнцыі.

У ходзе мерапрыемства парламентарыі з больш 30 дзяржаў — удзельніц АБСЕ, а таксама прадстаўнікі акадэмічных колаў і міжнароднай супольнасці разгледзелі экалагічныя аспекты пандэміі COVID-19 і неабходнасць карэкціроўкі мадэляў эканамічнага развіцця ў мэтах павышэння ўстойлівасці да аналагічных крызісаў аховы здароўя ў будучыні.

У сваім выступе І.П.Таўтын заклікаў удзельнікаў да ўзмацнення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем змены клімату, а таксама да дасягнення больш хуткага прагрэсу ў рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г. і Парыжскага пагаднення па клімаце.


Спіс дэпутатаў: Таўтын Ігар Паўлавіч
Усе навіны