Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
23.01.2020

22 студзеня 2020 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанка У.П. у рамках візіту ў Дзяржаву Ізраіль прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме ад імя Кіраўніка Дзяржавы Ізраіль Р.Рыўліна ў гонар прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў замежных дзяржаў, а таксама кіраўнікоў замежных арганізацый, якія прыехалі на Сусветны форум памяці ахвяр Халакосту.

У ходзе мерапрыемства адбылася кароткая размова У.П.Андрэйчанкі з Р.Рыўліным.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў перадаў Р.Рыўліну прывітанне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.


У сваю чаргу Прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль прасіў перадаць найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўдзячнасць за ўдзел нашай краіны ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенцыма. Ён дадаў, што высока цэніць гэты факт.


Акрамя таго, у рамках мерапрыемства Старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў гутаркі з шэрагам кіраўнікоў парламентаў замежных дзяржаў.

 

Групавое фота з партала Весці. Ізраіль па-руску


Усе навіны