Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
23.06.2020

23 чэрвеня 2020 года старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Ражанец В.В. прынялі ўдзел у пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці

У фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнкі І.В. удзельнікі абмеркавалі пытанні выканання даручэнняў, раней дадзеных Нацыянальнай камісіяй. У цэнтры ўвагі — рэалізацыя мерапрыемстваў па супрацьдзеянні гвалту ў дачыненні да дзяцей і стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыцця і развіцця дзіцяці, фарміраванне пазітыўнага ўспрымання дзяцей і падлеткаў з парушэннем здароўя з боку педагагічных работнікаў, бацькоў і аднагодкаў. Бясспрэчная роля сям'і і бацькоўскага ўдзелу як у выхаванні дзяцей, так і ў забеспячэнні іх бяспекі. Адказныя паводзіны дарослых, клопат пра дзіця і належная ўвага да яго — галоўныя складаемыя дабрабыту нашых маленькіх грамадзян.

Таксама была прадстаўлена прэзентацыя абноўленай версіі Дзіцячага прававога сайта, які дапамагае атрымаць юрыдычныя веды, адказвае на «дарослыя» пытанні, дае парады ў складаных сітуацыях, служыць добрай прававой пляцоўкай у тым ліку і для дарослых.


Усе навіны