Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
23.04.2021

23 красавіка 2021 года адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарынай-Кібак Л.Э., прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Мігаль Т.Ф., начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства аховы здароўя Бабчанок А.А., дырэктар ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» Карпенка Ф.М., намеснік дырэктара ДУ «РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій» па арганізацыйна-метадычнай рабоце Чабатароў А.А., галоўны саветнік упраўлення сацыяльнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Купрыянава Н.М.


У ходзе пасяджэння яго ўдзельнікі абмеркавалі прапановы Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія паступілі па дадзеным законапраекце.

У прыватнасці, былі разгледжаны пытанні, што тычацца ажыццяўлення інспектавання субʼектаў абарачэння крыві і яе кампанентаў на прадмет іх адпаведнасці Правілам належнай практыкі субʼектаў абарачэння крыві, яе кампанентаў, правядзення расследавання выпадкаў цяжкіх посттрансфузійных ускладненняў, а таксама рэгулявання валанцёрскай дзейнасці.

Па выніках абмеркавання выпрацаваны ўзгодненыя рашэнні. Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

 


Усе навіны