Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
23.03.2020

23 сакавіка 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да першага чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Філіпава Н.Н., дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Кураш В.І., другія работнікі гэтага Міністэрства, прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па праекце Закона.

Па выніках разгляду прынята рашэнне аб далейшай дапрацоўцы законапраекта з улікам атрыманых прапаноў.


Усе навіны