Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
23.03.2020

23 сакавіка 2020 года пад кіраўніцтвам Васількова М.А. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння было разгледжана пытанне падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях аховы і выкарыстання нетраў). Пасля абмеркавання члены камісіі вырашылі рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў разгледзець дадзены законапраект у першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.

Таксама абмеркаваны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Былі вызначаны адказныя за яго падрыхтоўку да разгляду.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

 


Усе навіны