Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
23.01.2019

23 студзеня 2019 года пад старшынствам Варанецкага В.І. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб міжнародных дагаворах Еўразійскага эканамічнага саюза з трэцімі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі або міжнароднымі інтэграцыйнымі аб’яднаннямі».


З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Краўчанка А.І., які спыніўся на асноўных палажэннях Пагаднення і мэтазгоднасці яго ратыфікацыі.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ўключыць гэты законапраект у парадак дня шостай сесіі і яго прыняць.


Парламентарыі разгледзелі таксама праект Плана міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на 2019 год, справаздачы аб службовых камандзіроўках за мяжу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія мелі месца ў чацвёртым квартале 2018 года, а таксама зацвердзілі План работы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах у 2019 годзе .




Усе навіны