Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
23.01.2020

23 студзеня 2020 года ў Авальнай зале Дома Урада адбыўся семінар дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі на тэму «Заканатворчы працэс у Рэспубліцы Беларусь».

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь», Міністэрства юстыцыі, кіраўнікі і работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Адкрываючы семінар, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В. адзначыў, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках вывучэння парламенцкіх працэдур і прадугледжвае абмеркаванне ўсіх асноўных пытанняў, звязаных з заканатворчасцю, з улікам сфарміраванай у рэспубліцы якаснай прававой асновы для падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў.


Па словах Міцкевіча В.В., удзел у падрыхтоўцы законапраектаў патрабуе ад парламентарыяў высокага ўзроўню прафесіяналізму і кампетэнтнасці, прадметнага валодання неабходнай інфармацыяй па змесце прапанаваных змяненняў заканадаўства. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць і пытанням самаадукацыі, вывучэння аналітычных матэрыялаў і міжнароднага вопыту па профілі дзейнасці пастаянных камісій.

Мэта нашай працы — напоўніць законы, якія мы прымаем, жыццём, ператварыць іх у дзейсны інструмент для вырашэння надзённых праблем грамадзян, падкрэсліў Міцкевіч В.В. Акрамя таго, быў зроблены акцэнт на эфектыўным узаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, удзеле ў падрыхтоўцы праектаў законаў з моманту іх планавання, цесным кантакце з распрацоўшчыкамі.


В.В.Міцкевіч звярнуў увагу, што заканатворчы працэс павінен быць максімальна адкрытым, пастаянна асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку праз прэс-канферэнцыі, выступленні, інтэрв’ю на тэлебачанні, радыё, абмен меркаваннямі ў сацыяльных сетках і на персанальных сайтах дэпутатаў.

На думку В.В.Міцкевіча, сённяшнія даклады, абмен думкамі паміж удзельнікамі семінара паспрыяюць далейшаму ўдасканаленню заканатворчага працэсу, дапамогуць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і членам Савета Рэспублікі павысіць эфектыўнасць сваёй дзейнасці.


Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Іпатаў В.Д. выступіў з дакладам аб асноўных стадыях заканатворчага працэсу — планаванні заканатворчай дзейнасці; заканадаўчай ініцыятыве; падрыхтоўцы праектаў законаў; разглядзе законапраектаў палатамі Парламента; падпісанні законаў Кіраўніком дзяржавы; уключэнні законаў у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь; апублікаванні законаў.


Аб спецыфіцы разгляду і прыняцця законапраектаў Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі расказаў начальнік галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Чупраков А.У.

Дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Марчук В.В. у сваім выступленні асвятліў пытанні крыміналагічнай экспертызы праектаў законаў, пазначыў крытэрыі іх ацэнкі на крымінагеннасць, а таксама спосабы папярэджання карупцыйных і іншых негатыўных наступстваў прыняцця прававога акта.


Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. у сваім дакладзе раскрыла сутнасць і асаблівасці абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю, які ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі  Каваленка Я.І. свой даклад прысвяціў інфармацыйна-прававому забеспячэнню заканадаўчай дзейнасці. Ён праінфармаваў удзельнікаў семінара аб змесце інфармацыйнага забеспячэння працэсу нарматворчасці, расказаў аб магчымасцях эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавай сістэмы «Эталон», а таксама аб практыцы публічнага абмеркавання праектаў законаў.


Практычным аспектам узаемадзеяння дзяржаўных органаў па пытаннях нарматворчасці было прысвечана выступленне першага намесніка Міністра юстыцыі Задзірана С.У.

У ходзе семінара дакладчыкі адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В. падзякаваў дакладчыкам за змястоўныя выступленні і адзначыў, што інфармацыя, атрыманая парламентарыямі ў ходзе абмеркавання, будзе карыснай для іх заканатворчай работы.



Усе навіны