Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
23.09.2022

23 верасня 2022 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Ананіч Л.С. прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння дэталёва абмеркавалі заўвагі і прапановы. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікам выказаных на пасяджэнні меркаванняў.


Усе навіны