Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
24.06.2020

24 чэрвеня 2020 года пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіча В.В. у рэжыме відэаканферэнцыі адбылося пасяджэнне па праекце Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Нікалайкін В.П., Гайдук А.В., член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К., намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Канстанціновіч В.В., першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лёгкі П.М., намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Жукава Н.П., ​​намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Барсукоў А.П., работнікі названых дзяржаўных органаў, а таксама Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы былі разгледжаны прапановы па законапраекце. Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне аб дапрацоўцы і накіраванні праекта Закона Кіраўніку дзяржавы як канчаткова падрыхтаванага да разгляду ў другім чытанні.


Усе навіны