Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
24.06.2020

24 чэрвеня 2020 года пад старшынствам М.А.Васількова прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны ход падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці» і «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях аховы і выкарыстання нетраў). Васількоў М.А. праінфармаваў членаў Пастаяннай камісіі аб стане гатоўнасці законапраектаў і тэрмінах іх разгляду.

Парламентарыі разгледзелі шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць работу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны