Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
25.06.2019

25 чэрвеня 2019 года пад старшынствам А.А.Рыбака адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прыняў удзел Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Калтовіч У.В., а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.



На пасяджэнні быў разгледжаны унесены Урадам праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях».

Прадстаўляючы гэты дакумент, кіраўнік антыманапольнага ведамства адзначыў, што змяненні, якія ўносяцца, закліканы павысіць празрыстасць рэгулявання дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій, а таксама ўзровень дасведчанасці насельніцтва аб паслугах, якія адносяцца да сфер натуральных манаполій, і парадак іх аказання, прадаставіць спажыўцам доступ да такіх паслуг на роўных (недыскрымінацыйны) умовах, аптымізаваць тарыфы ў сферах натуральных манаполій.


Члены камісіі задалі шэраг удакладняльных пытанняў па законапраекце.

Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях» у парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.



Усе навіны