Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
25.02.2020

25 лютага 2020 года пад старшынствам Нікалайкіна В.П. адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

У рамках пасяджэння абмеркаваны заўвагі і прапановы, што паступілі па законапраекце ад Савета Рэспублікі, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь В.А.Смірноў расказаў аб мэтах прыняцця законапраекта.

Прысутныя прынялі актыўны зацікаўлены ўдзел у абмеркаванні, па выніках якога дэпутаты Пастаяннай камісіі атрымалі адказы на пастаўленыя пытанні.


 

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня камісіі В.П.Николайкин падзякаваў яго ўдзельнікаў за змястоўную інфармацыю, якая прагучала ў ходзе выступленняў, і адзначыў канструктыўнасць абмеркавання.

Вынікі абмеркавання будуць выкарыстаны Пастаяннай камісіяй у далейшай рабоце над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».


Усе навіны