Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
25.02.2019

25 лютага 2019 года на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка адбылася рабочая сустрэча дэпутатаў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы з кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь з парадкам дня «Аб актуальных пытаннях развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь».

У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І.В., старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э., рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка Жук А.І., адказныя работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.


 

У ходзе правядзення рабочай сустрэчы яго ўдзельнікі наведалі музей Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, шэраг вучэбных кабінетаў, у якіх азнаёміліся з арганізацыяй навучальнага працэсу.

Адкрываючы пленарнае пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк І.А. адзначыў карысць такіх сустрэч для дэпутацкага корпуса, асабліва напярэдадні разгляду ў Палаце прадстаўнікоў новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.


У сваім выступленні Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Карпенка І.В. расказаў спачатку аб развіцці сістэмы адукацыі ў цэлым, а затым падрабязна спыніўся на наступных тэмах: фінансаванне галіны адукацыі; Беларусь у рэйтынгу па ўзроўні адукацыі; дашкольная адукацыя; агульная сярэдняя адукацыя; атэстацыя школьнікаў; удасканаленне правіл прыёму; удасканаленне сістэмы працы з адоранымі дзецьмі і моладдзю; прафесійная адукацыя; магістратура; выкладанне цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін; цыфравізацыя сферы адукацыі; забеспячэнне бяспекі; статус педагога.

У ходзе праведзенага абмену думкамі дэпутаты Анісім А.М., Дарафеева І.А., Кір’як Л.В., Каляснёва А.П., Марзалюк І.А., Няхайчык А.У., Рынейская І.М., Якубовіч Т.Р. задалі Міністру адукацыі шэраг пытанняў, а таксама ўзнялі шэраг праблем, якія павінны быць вырашаны ў ходзе ўдасканалення заканадаўчай базы для сістэмы адукацыі. Міністр адукацыі даў вычарпальныя адказы на ўсе паступіўшыя пытанні.


Па выніках пасяджэння дасягнута дамоўленасць аб далейшай сумеснай рабоце Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.



Усе навіны