Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
27.04.2020

26 красавіка 2020 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К. прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кошыкаў з кветкамі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» ў парку Дружбы народаў у г. Мінску.

У гэты дзень, дзень 34-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кошыкаў з кветкамі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» ў парку Дружбы народаў у г. Мінску, у якой прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хлабукін І.К.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў, ведамстваў і інш.

Дэпутат Хлабукін І.К. упэўнены, што, колькі б гадоў ні прайшло, 26 красавіка 1986 года — Дзень чарнобыльскай трагедыі — заўсёды будзе незагойнай ранай на сэрцах людзей.

Чарнобыль рэальна паказаў, наколькі далікатны і ранімы навакольны свет, якія ўмоўныя і празрыстыя нацыянальныя і дзяржаўныя бар’еры перад тэхнагеннымі катастрофамі.


Усе навіны