Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
26.02.2020

26 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы М.А.Васількова адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты-члены Пастаяннай камісіі, спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе работы ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, што тычацца абавязковага ўказання вытворцы гідраметэаралагічнай інфармацыі пры яе прадастаўленні (распаўсюджванні). Таксама прапанавана замацаваць абавязак уладальніка гідраметэаралагічнай інфармацыі прадастаўляць (распаўсюджваць) такую інфармацыю без змянення яе зместу.

Акрамя таго, было разгледжана пытанне выкарыстання ў законапраекце сінанімічных паняццяў «дзяржаўная гідраметэаралагічная служба» і «нацыянальная гідраметэаралагічная служба».

Па пытаннях, што абмяркоўваліся выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны