Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
26.05.2021

26 мая 2021 года пад кіраўніцтвам А.А.Масейкава адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Даўгала І.В., Старавойтава Г.В., намеснік Міністра спорту і турызму Партной М.П., спецыялісты Міністэрства спорту і турызму, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі дэпутата Палаты прадстаўнікоў Даўгала І.В., а таксама прапановы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, якія паступілі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб турызме».


 

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням, якія тычацца спосабаў забеспячэння выканання тураператарамі сваіх абавязацельстваў па дагаворах аказання турыстычных паслуг у сферы міжнароднага выязнога турызму пры ўзнікненні выпадкаў, якія перашкаджаюць іх выкананню.

Работа, накіраваная на ўдасканальванне норм прадстаўленага праекта Закона, будзе прадоўжана.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны