Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
27.06.2019

27 чэрвеня 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Салаўёва П.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Камароўскі І.С., работнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі», Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, а таксама галоўнага прававога і рэдакцыйнага ўпраўленняў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг рашэнняў аб рэалізацыі ўзгодненых пазіцый у тэксце законапраекта.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.




Усе навіны