Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
27.06.2019

27 чэрвеня 2019 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах транспартнай дзейнасці» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі І.С.Камароўскага, прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны заўвагі і прапановы галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Па кожным пытанні рабочай групай прыняты ўзгодненыя рашэнні.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



 


Усе навіны