Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
27.11.2018

27 лістапада 2018 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Кітайскай Народнай Рэспублікай, з другога боку» і «Аб ратыфікацыі Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку ».


Прадстаўляючы законапраекты, намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас А.В. спыніўся на асноўных палажэннях названых пагадненняў і мэтазгоднасці іх ратыфікацыі.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ўключыць названыя законапраекты ў парадак дня пятай сесіі і іх прыняць.

Дэпутаты разгледзелі таксама іншыя пытанні, якія тычацца ўдзелу ў міжнародных парламенцкіх мерапрыемствах і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.




Усе навіны