Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
27.05.2020

27 мая 2020 года пад кіраўніцтвам Ражанец В.В. у Палаце прадстаўнікоў прайшло першае пасяджэнне парламенцкай рабочай групы па справах беларусаў замежжа

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў адпаведнасці з рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў створана рабочая група па справах беларусаў замежжа.

— Гэта яскравае пацверджанне прызнання ўзаемадзеяння з дыяспарай як аднаго з прыярытэтаў у дзейнасці Парламента, — адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік групы Ражанец В.В., — і будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва з беларусамі замежжа, пашырэнню кантактаў з арганізацыямі беларускай дыяспары за мяжой.

У рабочую групу ўвашлі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Марзалюк І.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы), Сонгін А.Г. (член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве), Варанецкі В.І. (член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах), члены Савета Рэспублікі Рачкоў С.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы), Лісковіч В.А. (старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці).

Першае пасяджэнне прайшло ў фармаце відэасувязі з Міністэрствам замежных спраў.

— Вітаем стварэнне парламенцкай групы па справах беларусаў замежжа ў новым складзе. Для нас гэта сігнал таго, што Парламент сур’ёзна ставіцца да ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа, мы гатовы працаваць разам, — падкрэсліў намеснік Міністра замежных спраў Дапкюнас А.В.

МЗС, кіруючыся прынятым у 2014 годзе Законам «Аб беларусах замежжа», умацоўвае супрацоўніцтва з аб’яднаннямі беларусаў за мяжой. Наладжана работа Кан­суль­татыўнага савета, у пасяджэннях якога дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо прымалі ўдзел. Гэта пляцоўка можа быць задзейнічана для практычнага ўвасаблення планаў супрацоўніцтва.

Асаблівасці работы з беларускай дыяспарай за мяжой добра вядомы дырэктару ўстановы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» Рыбакову М.Л.,  які падзяліўся сваім вопытам.

Падчас пасяджэння кожны з удзельнікаў выказаў прапановы па дзейнасці рабочай групы, парламентарыі абмеркавалі прыкладны план работы.   


Усе навіны