Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
27.01.2020

27 студзеня 2020 года пад старшынствам І.С.Камароўскага адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік Міністра энергетыкі Закрэўскі В.А., а таксама член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Крэч В.З., работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года (у частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза)».


Прадстаўляючы законапраект, В.А.Закрэўскі адзначыў, што вынікамі рэалізацыі гэтага міжнароднага дагавора будуць забяспечаны ўмовы для свабоды руху тавараў у сферы электраэнергетыкі, павышэнне энергетычнай бяспекі дзяржаў-членаў, фарміраванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе прававой прасторы, якая дасць магчымасць забяспечыць добрасумленную канкурэнцыю, далейшае ўмацаванне эканамічнага ўзаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва.

Члены камісіі задалі шэраг удакладняльных пытанняў па законапраекце, а таксама абмеркавалі з намеснікам Міністра энергетыкі перспектывы развіцця айчыннай энергетыкі.

Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 гады (у частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза)» у парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго.


Усе навіны