Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
28.05.2019

28 мая 2019 г. пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, на якім былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі законапраектаў да разгляду на сесіі Палаты прадстаўнікоў.

У пасяджэнні камісіі прыняў удзел намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Вяткін К.А., які дэталёва распавёў пра мэты і прававыя падставы падрыхтоўкі і падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Было адзначана, што Пагадненне распрацавана ў рамках рэалізацыі Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014 — 2018 гады і накиравана на забеспячэнне эфектыўнага папярэджання, выяўлення, спынення, раскрыцця і расследавання злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій.


Па выніках разгляду пытання прынята заключэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій», у адпаведнасці з якім рэкамендавана Палаце прадстаўнікоў разгледзець і прыняць праект Закона.


Член камісіі Каляснёва А.П. праінфармавала дэпутатаў камісіі аб ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У цяперашні час законапраект дапрацаваны з улікам заўваг галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і накіраваны на ўзгадненне субъекту права заканадаўчай ініцыятывы. Прынята рашэнне працягнуць работу над праектам закона.

Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



Усе навіны