Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
28.05.2020

28 мая 2020 года пад кіраўніцтвам Г.Б.Давыдзькі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., Шутава С.А., а таксама прадстаўнікі міністэрстваў юстыцыі і ўнутраных спраў.

Парламентарыям былі прадстаўлены праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь» і «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы».

Прадстаўляючы законапраект па пытаннях грамадзянства, начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Бягун А.Ю. адзначыў, што ўказаны дакумент накіраваны на ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення, паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу і забеспячэнне ўнутранай бяспекі дзяржавы.

Плануецца, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» будзе прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні ў чэрвені гэтага года.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алёшын А.А. праінфармаваў парламентарыяў аб мэтах распрацоўкі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія аб выдачы і падкрэсліў, што яго ратыфікацыя будзе садзейнічаць аб’яднанню намаганняў дзвюх дзяржаў у барацьбе са злачыннасцю.

На пасяджэнні былі таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны