Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
28.03.2019

28 сакавіка 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы Невара І.Л. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.

У пасяджэнні, прынялі ўдзел дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы, прадстаўнікі дзяржаўнай ўстановы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя», ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Удзельнікі мерапрыемства разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту з галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, надаўшы асаблівую ўвагу парадку ўстанаўлення дыягназу псіхічнага расстройства (захворвання), правядзення псіхіятрычнага агляду, а таксама аказання псіхіятрычнай дапамогі ў амбулаторных умовах.

Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне аб рэалізацыі ў наступным шэрагу ўзгодненых пазіцый у тэксце праекта Закона.

Праца над законапраектам будзе працягнута.



 


Усе навіны