Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
26.08.2019

28 жніўня 2019 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібакадбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На пасяджэнні парламентарыі абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца ў камісіі, да разгляду на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.


Па выніках разгляду пытання парадку дня прынята рашэнне праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» накіраваць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь як канчаткова падрыхтаваныя для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым і ў другім чытанні адпаведна.


Таксама прынята рашэнне праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сямʼі» перадаць у Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве для абʼяднання з праектамі законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі» і «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей» у мэтах выключэння множнасці ўнясення змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сямʼі.


Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прынялі адпаведныя рашэнні.
Усе навіны