Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
29.10.2018

29 кастрычніка 2018 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Слухалі інфармацыю старшыні камісіі Марзалюк І.А. аб Праграме дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 – 2020 годы. Прынялі рашэнне падтрымаць Праграму дзейнасці Урада без заўваг.


Намеснік старшыні камісіі Якубовіч Т.Р. праінфармавала аб ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем».


Рабочая група скончыла работу па падрыхтоўцы праекта Закона з улікам заўваг і прапаноў, якія паступілі ў камісію, унесеныя ў Палаце прадстаўнікоў змяненні і дапаўненні ўзгоднены,атрыманы станоўчыя заключэнні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы прыняла рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў прыняць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы тапалогій інтэгральных мікрасхем» у другім чытанні.

Усе навіны