Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
29.09.2020

29 верасня 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіча А.С., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Спецкамбінат КБА», а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы былі абмеркаваны заўвагі і прапановы па законапраекце, у тым ліку па пытанні ўзгодненасці нарматыўных прадпісанняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», іншыя заўвагі і прапановы, якія паступілі ад зацікаўленых.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны