Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
03.10.2019

3 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбака А.А. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы законапраекта Юніцын А.Ю., прадстаўнікі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ», Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы», закрытага акцыянернага таварыства «БеСТ», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі».


Удзельнікамі пасяджэння былі разгледжаны заўвагі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства юстыцыі.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.




Усе навіны