Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
03.02.2020

3 лютага 2020 года пад старшынствам В.М.Семянякi адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь». У абмеркаванні законапраекта прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы і культуры Рынейская І.М.


Пастаянная камісія прыняла рашэнне аб накіраванні праекта закона Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, як канчаткова падрыхтаванага да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні.


На пасяджэнні былі таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, і іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці Пастаяннай камісіі.

 


Усе навіны