Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
03.03.2020

3 сакавіка 2020 года пад старшынствам Л.I.Ніжэвіч адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Хлабукін І.К., Свіла В.З., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М., спецыялісты Міністэрства фінансаў, работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» Д.М.Кійко адзначыў, што праект распрацаваны ў мэтах пашырэння круга арганізацый, абавязаных складаць бухгалтарскую і (або) фінансавую справаздачнасць у адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці, прывядзення ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Голуб Н.Г. праінфармавала аб праведзенай Пастаяннай камісіяй рабоце па падрыхтоўцы праекта для разгляду ў першым чытанні. Прынята рашэнне ўнесці законапраект на разгляд другой сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам яго прыняць.

Акрамя таго, разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій, і прыняты адпаведныя рашэнні.

 


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны