Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
03.09.2019

3 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Юніцына А.Ю. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі».

У пасяджэнні прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А., прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па нагляду за электрасувяззю «БелГІЭ», а таксама прадстаўнікі бізнес-супольнасці ў асобе кіраўнікоў і спецыялістаў Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1», сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы », закрытага акцыянернага таварыства «БеСТ », сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Беларускія воблачныя тэхналогіі».


На пасяджэнні быў разгледжаны шэраг заўваг і прапаноў у частцы, якая тычыцца ўвядзення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» норм аб сумесным выкарыстанні радыёчастотнага спектру, а таксама ўдакладнення парадку ўзаемадзеяння аператараў электрасувязі з карыстальнікамі паслуг электрасувязі.

Па ўзгодненых пазіцыях у тэкст законапраекта ўнесены праўкі.

Работа над дакументам будзе прадоўжана. 



Усе навіны