Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
03.09.2019

3 верасня 2019 года пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіча А.С. адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Дарагакупец Ю.І. і члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Жыбуль Н.П., Дземідовіч В.М., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.


У ходзе пасяджэння рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ўзняты пытанні пахавання памерлых, асоба якіх не ўсталяваная, і тых, хто нарадзіўся пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання на тэрыторыі зон адчужэння і адсялення.

Па ўзгодненых пазіцыях ў тэкст праекта Закона ўнесены праўкі. Праца над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны