Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
30.10.2019

30 кастрычніка 2019 года ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Наркевіч Ю.І., старшыня Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Ткачук А.У., намеснік старшыні Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Канапацкі В.С., старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, а таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Дарагакупец Ю.І., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Качына Л. І., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Колб І.М., іншыя зацікаўленыя.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні павышэння ролі мясцовых органаў кіравання і самакіравання. Удзельнікі пасяджэння змаглі азнаёміцца з работай, якую праводзяць Іванаўскі раённы і Мохраўскі сельскі саветы дэпутатаў па падтрымцы і развіццю ініцыятыў грамадзян. У ходзе мерапрыемства былі таксама наведаны ААТ «Белсолад», вытворчыя аб’екты ААТ «Аграмоталь» і шэраг іншых.

У Мотальскім сельскім Савеце дэпутатаў члены Пастаяннай камісіі абмеркавалі ініцыятывы Савета па прыцягненні фінансавых сродкаў для вырашэння пытанняў жыццезабеспячэння грамадзян, стварэння спрыяльных умоў для пражывання насельніцтва ў сельскай мясцовасці.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў дзяржаўнай установе культуры «Раённы музейны комплекс» імя Напалеона Орды».

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А. адзначыў, што высокі ўзровень узаемадзеяння органаў мясцовага кіравання і самакіравання спрыяе павышэнню эфектыўнай дзейнасці органаў мясцовай улады, неабходна больш надаваць увагі праблемам, якія хвалююць насельніцтва, шырэй далучаць грамадзян да вырашэння паўсядзённых пытанняў.


Усе навіны