30 лістапада 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М. адбылася нарада па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сферы занятасці насельніцтва
У ходзе нарады ўдзельнікі
абмеркавалі заўвагі Міністэрства фінансаў па праекце Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь», распрацоўка якога ажыццяўляецца ў
адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год, зацверджанага
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 482.
У прыватнасці, абмеркавалі пытанні прадастаўлення дадатковых гарантый у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва ў дачыненні да асобных катэгорый грамадзян, якія па аб’ектыўных прычынах маюць цяжкасці ў пошуку работы, аказання дапамогі ў набыцці вопыту практычнай работы, а таксама крыніц фінансавання мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва.
Работа над
законапраектам будзе прадоўжана.
У нарадзе прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Канановіч Л.М., Семянчук А.А., першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., намеснік Міністра фінансаў Печань А.М., начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Токун А.В.