Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
04.04.2020

4 красавіка 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Канановіч Л.М. адбылася нарада па пытаннях удасканалення заканадаўства ў сферы занятасці насельніцтва

У ходзе нарады ўдзельнікі абмеркавалі заўвагі Міністэрства фінансаў па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», падрыхтоўка якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 4 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2019 г. № 462.

Абмяркаваныя пытанні тычыліся крыніц фінансавання мерапрыемстваў па садзейнічанні занятасці насельніцтва, пашырэння катэгорый грамадзян, якія маюць дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва, памераў стыпендый і дапамог па беспрацоўі і інш.

Праца над законапраектам будзе прадоўжана.

У нарадзе прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Канановіч Л.М., Стаціўка Ж.У., Міністр працы і сацыяльнай абароны Касцевіч І.А., першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Лабовіч А.В., кіраўнік Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Паўлючэнка Н.В., першы намеснік Міністра фінансаў Селівёрстаў Ю.М., начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Токун А.В., намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Пуцькова І.В


Усе навіны