Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
04.02.2020

4 лютага 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы М.А.Васількова адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

У ходзе работы былі разгледжаны заўвагі і прапановы, што паступілі па законапраекце ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапановы, якія тычацца:

карэкціроўкі паняційнага апарату;

кіравання і рэгулявання гідраметэаралагічнай дзейнасці;

фінансавання гідраметэаралагічнай дзейнасці;

парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі;

ажыццяўлення кантролю ў галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці.

Па пытаннях, што абмяркоўваліся выпрацаваны канкрэтныя прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Пастаяннай камісіі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


 


Усе навіны