Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Сёмае скліканне
04.09.2019

4 верасня 2019 года на базе дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік» адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы на тэму «Практыка прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС».

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, намеснік начальніка Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Нікалаенка П.В., начальнік Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Шаблоўскі В.А., дырэктар Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Рубашчанка М.М., намеснік дырэктара па навуковай рабоце Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Кудзін М.В.


Перад пачаткам пасяджэння яго ўдзельнікі былі азнаёмлены з работай, што праводзіцца супрацоўнікамі запаведніка, па:

— прадухіленню пераносу радыёнуклідаў на прылеглыя тэрыторыі;

— кантролю за змяненнем радыяцыйнай абстаноўкі;

— радыяцыйна - экалагічнаму маніторынгу глебы, паветра, вады, флоры і фауны;

— правядзенню радыёбіялагічных даследаванняў і доследна-эксперыментальных работ з мэтай распрацоўкі тэхналогій рэабілітацыі забруджаных радыёнуклідамі зямель, ацэнкі ўплыву радыёактыўнага забруджвання на жывёльны і раслінны свет;

— абароне тэрыторыі ад пажараў.

Былі наведаны эксперыментальныя пчаліныя пасекі «Глухавічы» і «Бабчын», конеферма, пажарна-хімічная станцыя.



У ходзе пасяджэння Пастаяннай камісіі абмеркаваны шэраг пытанняў, што тычацца відаў дзейнасці, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыях радыёактыўнага забруджвання. У цяперашні час у Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца на разглядзе праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Ім прадугледжана карэкціроўка палажэнняў, звязаных з ажыццяўленнем гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі запаведніка. У прыватнасці, законапраектам вызначаны запаведная і эксперыментальна-гаспадарчая зоны з указаннем пераліку відаў дзейнасці, што можна ажыццяўляць на іх тэрыторыі. Дэпутаты сумесна з зацікаўленымі абмеркавалі пытанні дастатковасці мер, прадугледжаных законапраектам, па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі насельніцтва і навакольнага асяроддзя.



Акрамя таго, былі закрануты пытанні сацыяльнай абароненасці супрацоўнікаў запаведніка і насельніцтва пацярпелага ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама праблемы, якія існуюць у заканадаўчым рэгуляванні.

Падводзячы вынікі, старшыня камісіі Кананчук Т.П. адзначыла, што правядзенне выязнога пасяджэння дазволіла дэпутатам падрабязна азнаёміцца з сапраўдным становішчам спраў па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб прававым рэжыме тэрыторый радыёактыўнага забруджвання, прааналізаваць практыку яго прымянення, выявіць наяўныя недахопы і намеціць асноўныя праблемныя пытанні, што неабходна ўрэгуляваць у заканадаўстве.

Усе навіны