Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Восьмае скліканне
04.08.2020

4 жніўня 2020 года адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

Старшыня Пастаяннай камісіі Васількоў М.А. праінфармаваў прысутных аб паступленні ў камісію праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб трансгранічным перамяшчэнні небяспечных адходаў па мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза». Адзначыў, што Пагадненне падпісана 9 жніўня 2019 года ў г. Чалпон-Аце (Кыргызская Рэспубліка). Праект Закона падрыхтаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у рамках работы па прывядзенні нарматыўнай прававой базы ў галіне нетарыфнага рэгулявання ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама ў мэтах забеспячэння выканання ўнутрыдзяржаўных працэдур. Унесена прапанова аб уключэнні дадзенага законапраекта ў графік падрыхтоўкі законапраектаў для разгляду на чарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутаты таксама абмеркавалі пытанне падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях аховы і выкарыстання нетраў) да разгляду ў другім чытанні. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Чарняўская Ж.М., паведаміла, што артыкул законапраекта, які прадугледжвае карэкціроўку Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, перададзены для далейшай работы ў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. У сувязі з гэтым, зменена назва законапраекта — праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах».

Акрамя таго, разгдеджаны іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны