Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
05.03.2019

5 сакавіка 2019 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах», «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэрацыі Сэнт-Кітс і Нэвіс аб узаемнай адмене віз».


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня шостай сесіі і іх прыняць.


Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была нададзена падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Намеснік старшыні Камісіі Корж І.А. праінфармаваў членаў Камісіі аб заўвагах і прапановах, паступіўшых па законапраекце, якія плануецца абмеркаваць на пасяджэнні рабочай групы з удзелам спецыялістаў профільных міністэрстваў і ведамстваў.





Усе навіны