Налады
Настройки шрифта
PT Sans
Times New Roman
Размер
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным<br/>по белому
Белым<br/>по синему
Палата прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Шостае скліканне
06.08.2019

6 жніўня 2019 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

У пасяджэнні Камісіі прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сянько Ю.А., намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шэстакоў Я.А., старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Забела А.Л., а таксама кіраўнікі шэрагу структурных падраздзяленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.


Дэпутаты разгледзелі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Судан аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Калумбія аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў».


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названыя законапраекты ў парадак дня сёмай сесіі і іх прыняць.

Былі таксама разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца міжнароднай дзейнасці і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.



Усе навіны